<<
>>

ТЕКСТДзед Аусей і Палашка

(Отрывок из рассказа)

Калі з-пад старой елкі раздавайся пранозлівьі голас:

— А ліханька! А гора ты маё хадзячае! Не лезь ты,

Хрыстом цябе прашу, дачпечы: не з гваёй жа галавой аладкі пячы! — тады партызаны хітра падміргвалі адзін другому, усміхаючьіся:

Зноу дзед Аусей пайшоу у наступление.

Дзед Аусей быу, як кожны дзед: стары, крыху недачу- вау, крыху недабачвау.

Але, нягледзячы на свае амаль што семдзесят год, быу яшчэ рухавы, жвавы і гаваркі на усю ахругу. Апошняя якасць і дапамагла яму, як ён казау, прышвэртавацца да атрада. Падыходзячай вакансії для яго не было, але дзед быу майстрам на угаворы:

Ты, таварыш камандзір, не сумнявайся... Ты не глядзі, што я па гадах нібьіта ужо у адстауцы... Я, брат, матрос з ваеннага карабля. У японскую кампанію, бывала, стаю ля гарматы... Тут табе снарады, тут табе тарпеды, тут табе вада хлешча, тут табе...

Ну, добра, добра...— І дзеду далі пасаду, паслалі да цеткі Палашкі дапамагаць ёй на кухні. I адразу ж усча- ліся там баталй. Дзед быу не супроць таго, каб устанавіць свой парадак у зямлянцы з кухняй. То яму не падабалася, як Палашка смажыць цыбулю. То яму здавалася, што яна не так запрауляе кулеш. То ён з ярасцю змагауся за чьісціню, змайстравау спецыяльныя пастауцы для лыжак, каб яны не валяліся абы-дзе, а бьілі б пры месцы і заусёды сухімі.

Кожная снасць павінна быць на месцы, як на ка- раблі. Аднойчы, яшчэ у японскую кампанію, калі быу я матросам на ваенным...

Ты, матрос, вазьмі-тка лепш цэбар ды вьінесі памьіі...

Горшай абразы не магло быць для дзеда Аусея, і тут пачыналася гарачая дьіскусія:

Што ты разумееш у ваеннай справе?

Мне і разумець не трэба... Ты вось бяры лепш цэбар...

Не, я цябе пытаю, што ты разумееш у караблі? Я, брат, не адну падзяку атрымау за сваю баявую службу... Я Георгія меу за свае баявыя раны... 'Шчэ цяпер рубцы відаць на жываце, даужынёй па два пальцы...— і дзед скідау пояс; каб паказаць гэтай неймавернай Палашцы свае раны/ Але тая сарамліва адварочвалася і замахва- лася конаукай:

Вот ашпару варам, дык будзеш ведаць, як перад чужьімі бабамі загольвацца...

Цьфу ты, нацыя бабская...— нездаволена чмыхау дзед.— Ты да яе як чалавек, а у яе сваё у галаве... Ты мне

не начальній. Я, можна сказаць, на ооуных правах з та- бой, а можа быць і вышэй... над табой... Што у цябе? Гаршкі ды палонікі... А пад маім распараджэннем ваенны конь ходзіць...

Які там конь! — пырскала смехам Палашка.— То ж кабыла нямецкая, ды яшчэ кульгавая...

Няхай сабе і кабыла, але жывотная воінская...

Воінская! — не сціхала Паташка.— Знайшоуся мне воінскі начальній над воінскай кабылай...

Гэта было новай абразай, і дзед кідауся у апошнюю атаку:

Змоукні ты... Зацірка няшчасная... Вось хто ты! — і урачыста пакідау зямлянку, адвязвау ад хвойкі сваю воіьскую жывотную — звычайнага трафейнага каняку, на якім вазіу ён ваду для кухні, і вёу яе на папас.

(М. Лынькоу)

<< | >>
Источник: А. А. Кривицкий А. И. Подлужный. УЧЕБНИК БЕЛОРУССКОГО ЯЗЫКА для САМООБРАЗОВАНИЯ. МИНСК ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА: 1994. 1994

Еще по теме ТЕКСТДзед Аусей і Палашка:

  1. ТЕКСТДзед Аусей і Палашка