<<
>>

ТЕКСТ Memento rr.ori

ГІозняй восенню сорак трэцяга года на адным з самых спакойных перагонау Беларускай чыгунк уза?ваУся ня~ мецкі вайсковы эшалон.

Праз дзень, халодным, золкім досвіткам, бліжзйшую да месца катастрофы вёску акружьілі карнікі Жандары у

касках і стракатых плашч-палатках і мясцовыя здрадн- кі паліцаі у чорных, прамоклых шынялях прьтехалі з райцэнтра на пяці машынах.

Вёска была вялікая, але «на- крыць» яе удалося хутка і споауна. Як вьісветлілася значна пазней, уцалела толькі двоє: хлапчук, які выпауз баразной у загуменныя кусты, і дзед, што якраз заначавау у сваяка на дальнім хутары.

Усе ІІІШЬІЯжыхары сагнаны бьілі у той каиец вёсю, дзе стаяла старая вялізная адрына,— ус^ што уцалела ад калгаснай фермы.

Зондэрфюрэр, начальнік экспедыцьп, разважыу, што прьімусіць «бандытау» капаць сабе яму — доугая гісто- рыя. Значна прасцей спаліць іх у гэтай адрыне. ГІакуль яго падначаленыя заганялі вёску у троє шьірокіх варот драулянай будьініньї, ён стаяу трохі збоку, на узгорачку, і непрыемна моршчыуся ад дзікага крыку і плачу...

Побач з ім амаль непрыкметна уздрыгвала ад пранізлі- вай слаты маладая збялелая перакладчыца.

Мы хутка скончым гэтае швайнэрай , і тады, фрой- ляйн Вэра, паедзем дахаты. Будзе зноу цёпла... О так!..

Істота у скуоаным паліто і белай вязанай хустцы вьіклікала на твар крывое падабенства службова-жтым- най усмешкі.

Так бы усё і было, як бывала, аднак, зірнууцш у натоуп сваіх ахвяр, што пабліжаліся да крайняй ад яго чорнай пячоры варот, зондэрфюрэр зауважыу знаёмага.

Адкуль я ведаю яго?.. О! Мзншзнскінд , дык гэта ж той пячпік! С|1<ажыце, фройляйн Вэра, каб яго падагналі сюды

ГІечніка падагналі.

Біст ду дох аух гір, майн лібзр кэрль? — засмяяуся начальнік.

Пячпік нічога не зразумеу. Ды, відаць, і не чуу. Бледны, без шапкі на льісіие, аброслы сівеючай шчэццю, ён упёрся у немца скамяпельїмі вачыма і маучау.

Толькі бяскроуныя губы перасмьїкаліся, як ад нязбытпага жадання гаварыць.

Улетку ён рабіу зондэрфюрэру печы. Знайшлі яго і прьівялі, вядомага на усю ваколіцу. Пяць раніц дзяжурны жандар абшуквау яго і кожны раз аднолькава весела зна- ходзіу у кішзнях майстра тое самае крзеїва, самасад і кавалак чорнага хлеба. А печы атрьімаліся выдатныя.

Кухар хваліць пліту, а сам зондэрфюрэр — грубку з белай кафлі. Зось і цяпер єн ледзь не заахкау на успамін аб яе гладкай цепльїні.

•— Скажыце яму, фройляйн Вэра, што ён не б^^дзе спалены. Спытайце, ён хоча жыць?

Спадар зондэрфюрэр кажа, што вы, дзядзька, бу- дзеце жь:ць. І ён пытаецца, ці вы гэтага хочаце"1

Пячнік толькі паварушыу бяскроуньїмі губамі.

І скажыце яму... Спытайцеся, хто у яго там ёсць.

Спадар зондэрфюрэр пытаецца, хто у вас там ёсць? Там — у адрыне?

З вуснау у чалавека сарваліся словы.

Там... мая... баба...

Ен кажа, што там яго жонка.

Скажыце яму, што жонка яго таксама не згарыць. Ен можа узяць яе.

Спадар зондэрфюрэр кажа, што фрау... штс жонку сваю вы можаце забраць.

Бяскроуныя губы у сівеючай шчзці заварушьіліся зиоу:

У мяне там і дачка... з мальїмі дзет... камі...

—¦ Ен кажа, што там у яго ёсць дачка са сваїмі дзецьмі.

О! Мзншзнскінд! Можа, у яго яшчэ хто-небудзь ёсць?

Спадар зондэрфюрэр пачынае выказваць. незда- вальненне Ен пытаецца, хто у вас там ёсць яшчэ?

Скажы яму, што у мяне там суседзі... А ты скажы, што яны сваякі...

•— Ен кажа, што у яго там многа сваякоу А таксама суседзі.

Суседзі?! Эс іст обэр этвас цу ляхен!..4 Можа, ён хоча, каб я аддау яму усю гэтую банду? Спытайцеся у яго апошні раз: чаго ён хоча, вар'ят?

Спадар зондэрфюрэр пачынае злаваць Вы, дзядзь- ка, не дурыцеся, калі хочаце жыць. Зараз адрыну падпа- ляць. ЁН кажа, што вы, мусіць, хацелі б забраць адтуль усю банду

Пад чорнай навіссю бровау ажьілі нарэшце вочы Губы зусім перасталі дрыжаць. Нібьіта не сваю, незвычайным жэстам, пячнік узняу галаву:

—¦ А ён што думау? І усіх! Усіх добрых людзей!. Можа, ёп ім рауня — гэты твой гаспадар"3Або ты, можа?. Цьфу!..

Чалавёк плюнуу пад ногі, тады павярнууся і ужо не

тым няпэуным крокам, як сюды, пайшоу да варот адрыны.

Быу нейкі момант разгубленасці, а потым зондэрфюрэр сарвау з правая рукі мокрую скураную пальчатку, адшпіліу кабуру, вьіхапіу пісталет і прьіцзліуся... У жудасным ляманце стрэл амаль не пачууся. Але пячпік упау.

Ен яшчэ уздрыгвау, калі яго паднялі і кінулі цераз плот, пад ногі збою аднавяскоуцау. Тады вароты назаусёды зачьініліся. І ён згарэу — адзін, хто мог бы у той дзень не згарэць. I ён жыве. (Я Брыль)

<< | >>
Источник: А. А. Кривицкий А. И. Подлужный. УЧЕБНИК БЕЛОРУССКОГО ЯЗЫКА для САМООБРАЗОВАНИЯ. МИНСК ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА: 1994. 1994

Еще по теме ТЕКСТ Memento rr.ori:

  1. ТЕКСТ Memento rr.ori