<<
>>

ТЕКСТ

У родным доме і сцены памагаюць. Неузабаве пры рынку, у доме «найстаршага бурмістра слаунага і вялі- кага горада Віленскага», запрацавала Скарынава друкарня. І вось Вільня трымае у руках першыя друкаваныя кнігі у гэтых землях — «Малую падарожную кніжьіцу» і «Апостал».

Давайма і мы з1рнём на гэтыя першыя у нашай баць- каушчыне вьіданні...

Надрукаваныя у дзве фарбы, з прьігожьімі літарамі- ініцьіяламі і віньеткамі з раслінньїм арнаментам, яны, здаецца, знарок створаны на радасць воку.

Як прыгожа глядзіцца старонка! Вось багатая шырокая застаука адкрывае раздзел, пад ёю назва, пад назваю зноу застаука, але больш вузкая...

Міжволі згадваюцца словы выдатнага рускага гісто- рыка мастацтва і крытыка У. Стасава: «Тая прыгажосць малюнка, тое майстерства гравюры, якія на кароткі час прамільгнулі у выданнях... скарьінінскіх, ніколі ужо больш не паутарьіліся ні у адным вьіданні царкоунаславянскага друку на працягу усёй другой паловы XVI, усяго XVII і першай паловы XVIII стагоддзяу»...

Добра прадуманы фармат выданняу. Ужо сваім вы- глядам «Апостал» кажа, што ён разлічаньї не для царкоу- най службы, а для хатняга чытання. Памер невялікі — самы раз, каб, узяушы у рукі кнігу, прьісесці з ёю у ня- дзельку за сталом. Не той шыкоуна вялізньї, з якім «служка божы» вьіходзіу чытаць парафіянам у царкве. І зусім кішзнньї фармат у «Малой падарожнай кніжьїцьі», раз- лічанай на купцоу і рамеснікау, якім не раз даводзілася выпрауляцца у далёкую дарогу.

Францыск Скарына, як у Празе, так цяпер у Вільні, выдае свае кнігі з асветніцкімі мзтамі для небагатых людзей, як ён сам піша, «людзям паспалітьім на добрае навучанне».

З гэтага боку асабліва цікавая апошняя частка «Малой падарожнай кніжьїцьі», дзе змешчаны розньїя калян- дарныя, астранамічньїя і нават медьїцьінскія звесткі — усё тое, што найнеабходней было чалавеку у дарозе.

І для нас з вамі цікава прачытаць, скалом, такія рад- кі: «месець септеврий зовемы вресень», «февраль... люты», «июнь...

чирвець», «июль... липець». Нягледзячы на старое пісьмо, здаецца, бруіць у іх наша сённяшняя бела- руская мова.

Скарына тут падає такія каляндарныя звесткі, якіх не было раней у падобных, нават самых лспшых заходне- еурапейскіх выданнях. Яго каляндар добра адрозніваецца ад царкоуных, якія зводзіліся толькі да пераліку рзліп'й- ных свят ды дзён «святых». Дбаючы пра асвету, Скарына павсдамляе чытачу, колькі які месяц мае дзён, якая дау- жыня дня і ночы у розныя месяцы (напрыклад, пра 17 лі- пеня: «День имать годин 17, а нощ 8»), а таксама даты веснавога і восеньскага раунадзенства, летняга і зімовага сонцастаяння.

Гэтая каляндарная частка «Малой падарожнай кні- жыцы» паказвае нам Скаоыну яшчэ і як выдатнага матэ- матыка і астранома. Скарына зрабіу падлікі, якіх ніхто да яго не рабіу на усходнеславянскіх землях і якіх ніхто не падасць і пасля Скарыны аж да 18 стагоддзя. Ен прад- казау шэсць месячных і адно сонечнае зацьменні, якія змаглі убачыць жыхары Беларусі і Літвьі у 1523—1530 гадах. І усё гэта дакладна збылося...

(Отрывки из книги: А. Клышка. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніжка)

<< | >>
Источник: А. А. Кривицкий А. И. Подлужный. УЧЕБНИК БЕЛОРУССКОГО ЯЗЫКА для САМООБРАЗОВАНИЯ. МИНСК ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА: 1994. 1994

Еще по теме ТЕКСТ:

  1. ПРИЗНАКИ ТЕКСТА
  2. ОЦЕНКА ТЕКСТА. РЕЦЕНЗИЯ
  3. 6. Строение текста. Стили речи
  4. Судебные лингвистические экспертизыписьменных и устных текстов
  5. 8. Текстуальный комментарий
  6. Применение текста
  7. Литературный текст и социальный контекст
  8. ЭТАП ЇЇ:Работа над пониманием текст
  9. Речь. Текст
  10. О РУССКОМ ЯЗЫКЕ,О ДЕШИФРОВКЕ ДРЕВНИХ ТЕКСТОВ, О «СЛОВЕ»