<<
>>

ТЕКСТ

Несцерка

Жыу сабе так Несцерка, меу дзетак шэсцерка. Рабіць ляніцца, красці баіцца, папрасіць не пасмее — не з чага яму пражыць. Вот ён узяу ды й пайшоу к Богу. Ідзе, ажно ідзе Юр'я — залатое сядло.

Здароу, святы Юр'я!

Здароу! Хто ты такі?

А я,— кажа,— Несцерка, маю дзяцей шэсцерка, рабіць лянуюся, красці баюся, папрасіць не пасмею!

Куды ты ідзеш?

К Богу!

Чаго?

А вот чаго: не з чага мне пражыць, дык пайду к Богу спрашу, чым мне займацца: ці чьггаць, ці пісаць, ці з гаршкоу хватаць? А ты куды, святы Юр'я?

К Богу й я!

Зачым?

А пра свае надабнасці!

Ну, успомні там, свя^ы Юр'я, чым мне займацца?

Добра, спытаюся!

Забудзеш, святы Юр'я?

Не, не, спытаюся!

Не забудзеш? Дай мне у заставу сваю залатую страмяну, што не забудзеш!

А як жа я паеду?

Несцерка узяу лазінку, зрабіу страмяну і прывя- зау, а залатую у заставу узяу.

Паехау той Юр'я к Богу, а Несцерка дажыдае, пакуль ён вернецца. Тады святы Юр'я распрасіу у Бога пра свае надабнасці і стау садзіц- ца на каия. А Бог убачыу лазовую страмяну і пытаецца:

А дзе твая страмяна?

А, госпадзі, Несцерка атабрау,— має дзетак шэсцерка, рабіць ляніцца, красці баіцца, папрасіць не пасмее, з чаго яму пражыць?

А няхай круціць ды матае і душу пітае!

Юр'я і паехау. Пад'єхау ён к Несцерку, той Несцерка пытае:

А што, святы Юр'я, што табе Бог казау?

А во што Бог казау: «Няхай круціць ды матае і душу пітае!» Ну, дай жа, Несцерка, маю страмяну, што ты у мяне узяу у заставу, залатую!

А калі я у цябе яе брау? Я яшчэ сам табе дау стра- мяну лазовую. Падавай мне яе назад! Во мая страмя- на, ля сядла!..

Што той Юр'я набрауся з Несцеркам, але-такі мусіу за- плаціць за лазовую страмяну.

Той Несцерка пабег у хагу:

Троху пажытку ёсць, слава Богу! Мне-ткі не напрасна бог сказау, што як салгу, дык жыу буду і з таго хлеба!

Пражыу тое, што заплаціу яму Юр'я за лазовую стра-мяну, тады узяу і павесіу залатую страмяну на варотах.

Ажио едзе пан багаты. Убачыу страмяну, што вісіць на варотах, і кажа свайму кучару.

Зайдзі, папытайся, ці не ёсць у яго прадажныи сёдлы?

Кучар зайшоу у хату і спрашвае:

Што, ты сёдлы дзелаеш?

-— Дзелаю,— кажа Несцерка,— ды толькі на заказ, патаму я дзелаю сёдлы дарагія — сярэбраныя, зала- тыя!

Кучар пайшоу і сказау пану. Той пан злез і стау дага- варвацца. Дагаварьіліся, каб ён здзелау яму сядло за сто рублёу і з гары-грошы. Узяу Несцерка грошы ды і сядзіць на печы. Прыязджае той пан за сядлом, а ён ля- жыць босы на печы.

Дзе сядло?

Якое сядло, паночак?

Ды тое, што я табе давау грошы.

Несцерка толькі ксціцца:

А вой, а вой! Якое у мяне сядло? Я не умею лап- цей сплєсці.

Пан той крычау, крычау ды і кажа:

Адзявайся, пойдзем на суд!

А Несцерка кажа:

А што, ці я босы пайду?

Ах д'яблы яго вазьмі! Кучар, дай яму мае валенцы! Ну, адзявайся, пойдзем!

А што, ці я голы пайду?

А нех ці, пане, д'яблы узялі! Дай яму, кучар, маю хутру!

Кучар прынёс хутру, Несцерка абууся, адзеуся. Вый- шлі вон. Пан стау садзіцца на каня. А Несцерка пагля- дзеу ды кажа:

•— А што я, ці сабака, ці што, што я пяшком пабягу!

А нех ці д'яблы, пане, узялі! Дай яму, кучар, пры- сцяжнога каня!

Сеу той Несцерка,і паехалі на суд. Прьіехалі туды. Сталі іх судзіць

Ну, што ты, Несцерка, грошы пану не аддаеш?

Ды я ж яму не вінават! Ен ка мне вяжацца, сам не ведаю чаго. Хоча, мусіць, сарваць што-небудзь! Зараз скажа, што гэта і боты яго на мне!

Пан той кажа:

Дурань ты! Дык гэта ж мае боты!

Ну во, бачыце! Ен во кажа, што боты яго на мне. Можа, ён скажа, што і хутра гэта яго!

Пан зноу:

Ах, каб цябе д'яблы, пане! Гэта ж мая хутра!

Ну во, бачыце, гаспадзіньї суддзі: ён ужо кажа, што іконь яго!

Суддзі тыя думалі, думалі ды і кажуць пану:

Не, брат, відаць, што ты маніш, што гэта усё тваё: і хутра, і боты, і конь, і грошы!

І нічога не прьісудзілі Несцерку. Сеу той Несцерка на каня і пасхау у двор. Засталіся яму і конь, і боты, і грошы. І цяпер ён жыве з тых грошай.

<< | >>
Источник: А. А. Кривицкий А. И. Подлужный. УЧЕБНИК БЕЛОРУССКОГО ЯЗЫКА для САМООБРАЗОВАНИЯ. МИНСК ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА: 1994. 1994

Еще по теме ТЕКСТ:

  1. ПРИЗНАКИ ТЕКСТА
  2. ОЦЕНКА ТЕКСТА. РЕЦЕНЗИЯ
  3. 6. Строение текста. Стили речи
  4. Судебные лингвистические экспертизыписьменных и устных текстов
  5. 8. Текстуальный комментарий
  6. Применение текста
  7. Литературный текст и социальный контекст
  8. ЭТАП ЇЇ:Работа над пониманием текст
  9. Речь. Текст
  10. О РУССКОМ ЯЗЫКЕ,О ДЕШИФРОВКЕ ДРЕВНИХ ТЕКСТОВ, О «СЛОВЕ»
  11. ГЛАВА 8ПСИХОЛОГИЧЕСКИЙ АНАЛИЗ ТЕКСТА
  12. Системное описание текста
  13. Текст и контекст
  14. Авторство текста и образ автора
  15. § 1. Социальный проект как текст
  16. ОБЩАЯ ХАРАКТЕРИСТИКА ТЕКСТА. ВИДЬІ, ТИПЬІ, ЖАНРЬІ
  17. РАБОТА С ТЕКСТОМ
  18. ОТБОР ТЕКСТОВ В УЧЕБНЬЇХ ЦЕЛЯХ
  19. язьік и КУЛЬТУРА. РАБОТА С ХУДОЖЕСТВЕННЬІМ ТЕКСТОМ