<<
>>

ТЕКСТ

Прыгожа улетку у вёсцы Зяленічах!

Адзін канец вёсю амаль што губляецца у лесе. Лес той цягнецца далёка-далёка уніз па Дняпры, і чым далей, чым глыбей удацца у нутро яго, тым шчыльней ахіне ён дыханием адвечнай дзікасці, тым мацней зачарує глухім звонам глыбокай сваёй цішьіні.

У лесе улетку бывае шмат ягад і грыбоу.

У свя- точныя дні там шумліва блытаюцца песні птушак з песня- мі шустрых дзяучат, з віскам і смгхам, з гулкім гойканнем моладзі. Жыве тады лес пярзста-звонкім жыццём, і у тым жьіцці — у зялёным, у сонечным — чуваць гармонія шча- сця, гармонія светлае радасці.

А вечарамі, калі па вёсцы клапатліва задзынкаюць начныя жукі ды пачнуць моучкі ныраць з-за вуглоу чорныя шаптуны-кажаны... калі пранясецца над вёскай ціхамірньї подых начнога спакою — над Дняпром тады сакавіта пальецца беларуская звонкая песня, разальец- ца у працяжлівьіх ядрг'ных гуках надвыуны сум бе- ларускае вёск!.

Добра пайсці тады у лес аднаму, убіцца у глухі хмызняк над Дняпром і моучкі слухаць, як у сівьім кудлатым тумане над соннай вадой б'юцца прыгожыя гукі, як растаюць яны водгуллем недзе там, за Дняпром, дзе спяць сенажаці, дзе адгукаецца на песню адзін аднастай- ны крык дзергача.

Ї яшчэ добра тады упарта углядзецца у спавітьш ту манам і змрокам воды Дняпра, увабраць у сябе іх таем- насць, мауклівую, сугучную чароунаму маучанню чор- нага лесу Тады могуць паустаць у душы цені дзівос- ных людзей, цені наіуньїх дзіцячьіх трызненняу. Тады можа здацца, што рассуваецца ціха туман над Дняпром, раздаецца вада і усплывае наповерх цудоунай красы дзяучына. Яна асцярожна азіраецца, яна, пэуна, хоча вьійсці на бераг, каб пагойтацца на гнуткім вєцці бяроз.

Мо, гэта русалка? А мо, гэта Дзеука-Паланянка, што у моры з сонцам купаецца?

(М. Зарацкі)

<< | >>
Источник: А. А. Кривицкий А. И. Подлужный. УЧЕБНИК БЕЛОРУССКОГО ЯЗЫКА для САМООБРАЗОВАНИЯ. МИНСК ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА: 1994. 1994

Еще по теме ТЕКСТ:

  1. ПРИЗНАКИ ТЕКСТА
  2. ОЦЕНКА ТЕКСТА. РЕЦЕНЗИЯ
  3. 6. Строение текста. Стили речи
  4. Судебные лингвистические экспертизыписьменных и устных текстов
  5. 8. Текстуальный комментарий
  6. Применение текста
  7. Литературный текст и социальный контекст
  8. ЭТАП ЇЇ:Работа над пониманием текст
  9. Речь. Текст
  10. О РУССКОМ ЯЗЫКЕ,О ДЕШИФРОВКЕ ДРЕВНИХ ТЕКСТОВ, О «СЛОВЕ»
  11. ГЛАВА 8ПСИХОЛОГИЧЕСКИЙ АНАЛИЗ ТЕКСТА