<<
>>

ТЕКСТ

Бацькаушчына

Дагарэу за брамай небакрай, Месяц паміж воблачкау плыве. Выйду зноу, як у мінульї май, Басанож прайдуся па траве. Дымная, сцюдзёная раса, Цёмныя ад ног у траве сляды.

А такога рослага ауса Я не бачыу доугія гады. Бач, хмызы спляліся, як павець, Светлякі мігцяць, гараць святлей. Перад тым, як звонка у лозах пець, Прачышчае горла салавей. Лашчыцца трава да босых ног. З дальніх паплавоу плыве ракой Ледзь прыкметны сумны халадок — Подых юні уходзячай маёй. Паімчаць за ёю науздагон? — Хоць і схопіш — усё адно пацман. Дзе каханне тых мінульїх дзён — Весніх паркау бэзавы туман? Нават шкадаванне — дзе яно? Зноу вясна, і жаль знікае зноу. (Так губляюць пах перад вясной Ссохлыя сцябліньї палыноу.) Ціха цмокає у сне рака. О, як добра, як прыгожа жыць! Раска, як русалчына луска, На вадзе ад месяца гарыць. А вакол травіцьі роснай рай І бярозак белая сям'я. Мой чароуны беларускі край, Бацькаушчына светлая мая!

(У Караткевіч)

<< | >>
Источник: А. А. Кривицкий А. И. Подлужный. УЧЕБНИК БЕЛОРУССКОГО ЯЗЫКА для САМООБРАЗОВАНИЯ. МИНСК ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА: 1994. 1994

Еще по теме ТЕКСТ:

  1. ПРИЗНАКИ ТЕКСТА
  2. ОЦЕНКА ТЕКСТА. РЕЦЕНЗИЯ
  3. 6. Строение текста. Стили речи
  4. Судебные лингвистические экспертизыписьменных и устных текстов
  5. 8. Текстуальный комментарий
  6. Применение текста
  7. Литературный текст и социальный контекст
  8. ЭТАП ЇЇ:Работа над пониманием текст
  9. Речь. Текст
  10. О РУССКОМ ЯЗЫКЕ,О ДЕШИФРОВКЕ ДРЕВНИХ ТЕКСТОВ, О «СЛОВЕ»
  11. ГЛАВА 8ПСИХОЛОГИЧЕСКИЙ АНАЛИЗ ТЕКСТА
  12. Системное описание текста
  13. Текст и контекст